Home

Advertisement

Previous Entry | Next Entry


7 чэрвеня удзельнікі юбілейнай беларуска-літоўскай экспедэцыі прыплылі ў Вілейку. Ззаду 2 дні воднай вандроўкі.

Вілейскае вадасховішча, па меркаванні ўдзельніцы паходу дырэктара Вілейскага краязнаўчага музея Валянціны Лапко ўрэшце акажуцца самымі цяжкімі – амаль 50 км па ціхай воднай паверхні. З’явіліся і мазалі ад вёслаў. Шчаслівы быў той, хто скарыстаўся ветразямі. Але стаяў амаль штыль.

У Вілейцы ўдзельнікі экспедыцыі пабачылі знакаміты ў наваколлі, апісаны яшчэ 150 год таму Тышкевічам камень “Лысіна Паца”.

Адкрылі мемарыяльны юбілейны знак.

Паслухалі хоры “Любанія” і “кантус”. Абодвума кіруе Анатоль Шагаў.

Наведалі музей.

Увечары – тэатралізаванае прадстаўленне пра Вяллю.

Сачу за падзеямі далей.










Comments

( 18 comments — Leave a comment )
[info]vidavi wrote:
Jun. 7th, 2007 04:25 pm (UTC)
у вас там адбываецца нешта нерэальна цікавае
зайздрошчу :)
[info]alex19581958 wrote:
Jun. 7th, 2007 09:50 pm (UTC)
Атож!
Атож! Самае нерэальнае, што яно адбываецца! А прыехаць сюды можа кожны. Проста трэба плюнуць на ўсё і ў выхадныя рушыць ужо ў бок Смаргоні. 10 чэрвеня нераальнае будзе адбывацца ў Залессі. За дзнь перад гэтым на краі Вілейшчыне ў славутай некалі Гануце. Бярыце план Вяллі і выбірайце, дзе прывадніцца!
[info]vidavi wrote:
Jun. 8th, 2007 04:15 am (UTC)
Re: Атож!
шкада, што я шчэ не навучылася пляваць на сэсію :(
[info]alex19581958 wrote:
Jun. 8th, 2007 08:22 pm (UTC)
Re: Атож!
Ну, вы быццам парламентарый, які баіцца прапусціць сесію, бо не хопіць ягонага голаса для прыняцця жыццёва важнага для краіны закона. Вучыцеся пляваць на сесію! Веды - усё! Адзнакі - нішто! Корачкі, канечне, могуць прыдацца, але чаго яны вартыя, калі ты не паспеў нічога адчуць, нічога пабачыць?
Ладна. Магчыма, я перабіраю. Калі Вас не ўбачу у Залессі, перакажу ў блогу.
Поспехаў у вучобе!
[info]vidavi wrote:
Jun. 9th, 2007 06:14 am (UTC)
Re: Атож!
дзякуй вялікі!
такую бы пазыцыю - ды ўсім бацькам :)
[info]litota_ wrote:
Jun. 9th, 2007 07:21 am (UTC)
Re: Атож!
Вось бы мне ты так казаў!
[info]d_mine wrote:
Jun. 7th, 2007 04:29 pm (UTC)
прывітанне! :-)

PS клевы юзерпік, гэта вы? :-)
[info]alex19581958 wrote:
Jun. 7th, 2007 09:41 pm (UTC)
Юзерпік і козачкі
Здарова, d_mine!
Я. Гады ў тры, у гарадскім парку места паміж Мінскам і Вільняй, з козачкамі, ці вядзьмедзікамі. Карацей здымак з гэтай серыі... Падобны?

Я і цяпер козачак люблю...
[info]n_mancewich wrote:
Jun. 7th, 2007 09:51 pm (UTC)
Re: Юзерпік і козачкі
За што ты яе ўзяў???
[info]alex19581958 wrote:
Jun. 7th, 2007 10:00 pm (UTC)
Re: Юзерпік і козачкі
За хвосцік, а ты пра што падумала?..
[info]n_mancewich wrote:
Jun. 7th, 2007 10:10 pm (UTC)
Re: Юзерпік і козачкі
я так і падумала
а нашто(?) ты яе ўзяў за хвосцік?:)
[info]d_mine wrote:
Jun. 8th, 2007 07:55 pm (UTC)
Re: Юзерпік і козачкі
класна, цяпер я дакладна ведаю, што з вамі размаўляю, а не з вашай жонкай :)
[info]alex19581958 wrote:
Jun. 8th, 2007 08:09 pm (UTC)
Re: Юзерпік і козачкі
Муж і жена - одна сатана.
[info]d_mine wrote:
Jun. 9th, 2007 11:59 am (UTC)
Re: Юзерпік і козачкі
Сястра і брат - адзін электарат! :)
[info]jakub_v wrote:
Jun. 7th, 2007 08:01 pm (UTC)
[info]alex19581958 wrote:
Jun. 7th, 2007 09:58 pm (UTC)
Хвайная капэрта
Капэрты гэтыя ад раніцы 8-га -- рарытэты. Я дык сабе прыдбаў 30. 29 адразу парваў. Ведаеце казань пра ўнікальны значак?
Было на свеце два вельмі рэдкіх значкі. І каштавалі яны па мільёне. І купіў гаспадар аднаго з іх другі значак і адразу ж на вачах прадаўца парваў. Той ледзь не самлеў. Мільён грошай! Ды не абы якіх. А нашай нацыянальнай валюты -- зялёных баксаў. І пытаецца той другі, перавеўшы дух: дзеля чаго ты сябе пазбавіў майна ў мільён нашых баксаў? А першы і адказвае: я страціў мільён, а набыў 99. Цяпер мой знчак адзіны ў свеце і стаў даражэйшым у стокроць.
У месцы продажу стаялі дзівакі, куплялі хвайныя капэрты і тутака ж рвалі іх на шматкі...
Жартую.
А капэрта не проста хвайная, яна сапраўды вартая, каб яе купіць, і не адну...
Дзякуй за спасылкі. Цікава!
[info]jakub_v wrote:
Jun. 8th, 2007 04:35 am (UTC)
Re: Хвайная капэрта
дзякуй за расповед - цікава!
[info]litota_ wrote:
Jun. 8th, 2007 08:59 pm (UTC)
Якія ўсё знаёмыя твары :)
( 18 comments — Leave a comment )