10 чэрвеня насустрач водным пілігрымам берагам, схаваўшы заплечнік у кустоўі, рушыў Сяргей Глоба. Ён прыехаў у Залессе з Вілейкі ранішнімі цягнікамі, зрабіўшы перасадку ў Маладзечне. Карацей, каб не Сяргей, якому вельмі хацелася вярнуць сабе свой рукзак, турысты б нізашто не патрапілі на вызначанае на карце месца. Але Глоба не даў ім прамазаць. Не ведаю, ці па ранейшай дамоўленасці, ці за лоцманскія заслугі, Глобу часова ўключылі ў склад экспедыцыі і той пасля экскурсіі па сядзібе аўтара бессмяротнага паланэза Соль мінор заняў месца ў адной з пластмасавых скарлупін. Упэўнены, што на маршруце Залессе-Міхалішкі экскурсія не схібіць і будзе швартавацца там, дзе трэба. Да Міхалішак Сяргей будзе апекавацца вандроўкай. Надалей ёсць ахвотка, ды візы нестае.
Сяргей Глоба
Экспедыцыю ў раёне Залесся здымалі Сяргей Плыткевіч, паненка Litota_ і спадарыня Kroplya і іншыя.
Самы малады ўдзельнік шляху Мацяс, якому бацькі дазволілі праз перакладчыка адказаць на пару пытанняў, сказаў, што абавязкова вернецца сюды яшчэ. Спадабалася вельмі.
Спадар Міхал Міхалевіч, які на “грамадзянцы” працуе доктарам-гігіеністам, найбольш узрушаны адкрытасцю вяскоўцаў, шчырасцю іх характараў. Шкадуе, што таварышы не далі яму ўзяць у аднаго дзядзькі кавалак сала:
- Не апошні ж ён нам прапаноўваў, бегучы за лодкамі. Ад дабрыні душы сваёй хацеў падзяліцца з падарожнікамі. Але паспрабуй не паслухайся каманды “Вяслуй!”.
Літоўцы сур'ёзна займаюцца даследваннем берагоў, занатоўваюць гутаркі з насельнікамі іх. Кніга Тышкевіча "Wlija i jej brzegi", пачатак якой паклала экспедыцыя графа Канстанціна, пастаянна ў працы. Навукоўцы зявяраюць з ёй свой шлях. нейкія ж перамены за 150 гадоў ды адбыліся. На маю думку, граф Канстанцін Тышкевіч у труне пераварочваецца ад тых пераменаў. Адно Вілейскае вадасховішча чаго вартае!
За Залессем планава закончылі свой шлях турысты на вялізнай ладдзі з драконавай галавой на носе (хвост згубілі дарогай).
Экспедыцыя пастаянна мяняе свой склад. Беларуска-літоўскі касцяк застаецца пастаяным, а па шляху то дадаюцца, то адыходзяць часовыя спадарожнікі. У раёне Залесся да экспедыцыі далучыліся смаргонцы.
Буду сачыць за падзеямі далей. Магчыма – на адлегласці. Цыганка наваражыла мне дзве вандровачкі ў іншыя краі.
Пакуль!
(Фота Litota_&Kroplya)
У Залессі.
Адям і Мацяс
Проста сонейка
Літота знайшла жабянятка
Вяслуем!
А на беразе...
Дракоша прыплыў


Comments
Залессе... Залессе... А я на выходныя амаль што паехаў у Палессе, не атрымалася :-)
усё зачотнае! :-)