Home

Advertisement

Previous Entry | Next Entry

Я бачыў Беларусь

  • Jun. 20th, 2007 at 12:15 AM

Я бачыў Беларусь

З гэтай гары я бачыў Беларусь. Беларусь была палоскай сіняга лесу ўдалечыні. Там, адкуль прылятаюць буслы. На мабільніку высвечвалася назва бліжэйшага беларускага горада Вялікая Бераставіца. Хлопчык Куба перабіраў пальцамі каменьчыкі. Леснікі слухалі сумесную экуменічную імшу мясцовага ксяндза-дэкана і праваслаўнага святара айца Аляксандра Клімука.

Леснікі рыхтаваліся да свайго свята.

Пасля ў лесе загучалі беларускія, польскія ды ўкраінскія песні і неспадзявана прыйшло свята агню. Гэта было 16 чэрвеня ў ваколіцах вёскі Крушыняны Сакольскага павету. Вёскі, дзе размаўляюць “па-нашаму” і спяваюць беларускія песні.

 

З гэтай гары я бачыў Беларусь

 
Изображение “http://pics.livejournal.com/alex19581958/pic/0001c1yg” не может быть показано, так как содержит ошибки.

http://pics.livejournal.com/alex19581958/pic/0001d3h2

Беларусь – сіняя палоска лесу ўдалечыні

http://pics.livejournal.com/alex19581958/pic/0001eycb

Бусел, які заўсёды прылятае з Беларусі

http://pics.livejournal.com/alex19581958/pic/0001fqch

Куба

http://pics.livejournal.com/alex19581958/pic/0001gf62

Вакальны ансамбль Калінка з беластоцкай вёскі Залукі: Юстына Дробат, Сара Дэнэш, Кася Сакалоўская, Аня Міньчук, Багуся Каранкевіч і Паўля Лэх са сваім Кіраўніком панам Віктарам Леанкевічам.

http://pics.livejournal.com/alex19581958/pic/0001h4pt

Дзік – 1

http://pics.livejournal.com/alex19581958/pic/0001kyfs

Дзік – 2

http://pics.livejournal.com/alex19581958/pic/0001pgbd

Свята агню

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
[info]kauka_kauka wrote:
Jun. 22nd, 2007 03:30 pm (UTC)
Краявіды -- проста ідэнтычныя з тымі, дзе жывуць мае бацькі (думаю, кілямэтраў 100--150 ад тых, што зьнялі Вы) і досыць адрозныя ад цэнтральнай Беларусі. А вось парсючка неяк шкада...
[info]alex19581958 wrote:
Jun. 22nd, 2007 06:38 pm (UTC)
Ну, я яго не бачыў парсючком, а проста вялікім кавалкам мяса. А мяса я люблю. Такія мы, людзі. Мяса не есці - на гару не ўзлезці. Выбачайце за экспромт.
Але Вашыя вегетарыянскія пачуцці я паважаю. Каб усе былі такімі як Вы, лясы б ламіліся ад дзічыны. А так нават жабцы на сцяжынцы цешышся.
Не зайздрошчу вось французам. Яны і жабяня не ўбачаць, як толькі перад сабой на талерцы.
[info]kauka_kauka wrote:
Jun. 23rd, 2007 05:18 pm (UTC)
Парсючок -- гэта хутчэй узроставае, чымся вегетарыянскае. Бо мясца я таксама вельмі нават палюбляю і ў дзяцінстве наагул ніякіх сэнтымэнтаў да парсючкоў ня мела. А цяпер неяк часам шкада :) Праўда, ёсьць недзе пачуцьцё, што калі б гэны вялікі кавалак мяса быў бы пэўнай колькасьцю меншых -- то настолькі шкадаможа і не было б (тут ужо недалёка і да ўсякіх вычварэнстваў). А жабка на сьцяжынцы -- сапраўды вартая радасьці :).
( 3 comments — Leave a comment )