Home

Advertisement

Previous Entry | Next Entry


11 лістапада -- 90-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны. Ці супакоіліся яе ахвяры ў нашай зямлі?

Тут, у наваколлі Занарачы, у сакавіку 1916 года адбыліся жорсткія баі паміж рускімі германскімі войскамі. Лінія фронту праходзіла прыкладна па месцы гэтай дарогі са Стахоўцаў на Занарач і далей праз возера Нарач (на гарызонце). Сёння тая лінія фронту падзяліла месцы спачыну нямецкіх салдат на поўначы ад яе і расійскіх – на поўдні.




У сакавіку падчас такзванай Нарачанскай аперацыі расійская армія страціла каля 100 тысяч салдат і афіцэраў. Германія -- ад 30 да 40 тысяч. Як піша ў сваёй кнізе "Нарочанское эхо Вердена" мядзельскі краязнаўца Генадзь Малышаў, у момант спынення сакавіцкага наступлення 5000 трупаў было знята [расійцамі] з дацяных загародаў.
Ці супакоіліся ахвяры той вайны на нашай зямлі?

Мястэчка Кабыльнік (афіцыйна -- в. Нарач). На могілках, дзе пахаваны немцы, ахвяры Першай сусветнай вайны.

 

Магіла Івана Папова. Адзіны воін расійскай арміі, імя якога нанесена на бетонным крыжы, сярод помнікаў нямецкім салдатам. Кабыльнік.

На могілках у Проньках пахаваныя нямецкія салдаты. На жаль, гэтага нельга сказаць аб расійскіх салдатах, якія загінулі ў Нарачанскай аперацыі.


У Княгініне, на месцы пахавання больш за 2500 салдат расійскай арміі, мабыць, самым буйным вайсковым некропалі ў Беларусі, ёсць помнік ахвярам вайны. Тэрыторыя ж могілак зарасла бур’яном, на ёй стаіць сметніца з табліцай: “Временная площадка для хранения отходов”.

Жыхар Мядзела Антон  Бяляўскі сваім коштам ўстанавіў гэты помнік на брацкай магіле расійскіх воінаў у вёсцы Баяры паблізу Мядзела.


Нямецкі дот ля вёскі Целякі.

 

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
[info]palivac wrote:
Nov. 11th, 2008 05:06 pm (UTC)
У 90-х быў на радзіме жонкі( цяпер пасёлак Красналессе Калінінградшчыны, раней Рамінтэн, з 1938-га года Хардтэк Усходняй Прусіі), дык там у цэнтры вёскі стаяў помнік у выглядзе каменнага крыжа, які немцы пасля Першай сусветнай паставілі загінулым нямецкім і рускім салдатам.
[info]shokolanda wrote:
Nov. 14th, 2008 06:44 pm (UTC)
Добрый день, возможно вам будет интересно полезное сообщество-
[info]kidalovo_Различные виды кидалова, мошенничества, обманы в нашей жизни. Реальные интересные случаи из жизни.... П.Р.И.С.О.Е.Д.И.Н.И.Т.Ь.С.Я.!

Вступайте, будем вам рады! Спасибо.
Извините за беспокойство:)
( 2 comments — Leave a comment )