?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Памяці Анатоля Рогача

Гэты чалавек лепш за любога з сучаснікаў ведаў гісторыю Вілейшчыны, суседніх Смаргоншчыны і Мядзельшчыны. Прынамсі, гісторыю, звязаную з імёнамі літаратараў Адама Гурыновіча, Эдварда Жалігоўскага, Ігната Ходзькі.






Не так даўно ён знайшоў варштат, на якім працаваў інжынер і паэт Адам Гурыновіч. Віляйчанін Франц Млечка расказаў Анатолю Валянцінавічу пра гэты варштат і падарыў яго краязнаўцу. Прылада пасля Гурыновіча перайшла ў сям'ю лесніка, прадзеда жонкі Млечкі.
-- А ў каго ён лепш захаваецца? -- пытаннем на маё пытанне, чаму менавіта Рогачу аддаў сваю сямейную рэліквію, адказаў мне Франц Мікалаевіч.
Рогачу давяралі і верылі.
У архівах і музеях Мінска, Вільні, Гродна ён даследаваў мінулае сваёй вёскі Каралеўцы, Вілейшчыны, факты біяграфіі знакамітых і звычайных нашых землякоў. Друкаваўся ў газетах, часопісах. Апошняй буйной працай стала кніга, прысвечаная біяграфіі і творчасці Адама Гурыновіча.
Ён зрабіў вядомым на Беларусі імя Піліпа Орліка, аўтара першай украінскай канстытуцыі, які нарадзіўся паблізу Вілейкі. І цяпер не толькі ў Кіеве, але і ў нас ёсць вуліца, якая носіць імя гэтага слаўнага сына Беларусі, якім ганарыцца Украіна.
Яго клопатам ва ўрочышчы Біты Лог ля Каралеўцаў 2 гады таму быў усталяваны  помнік касінерам, што загінулі тут ў бітве з маскоўскім войскам у 1863 годзе. Такіх помнікаў, якія Рогач і яго паплечнікі ўсталявалі на Вілейшчыне, каля дваццаці.
Яшчэ яго хапала на тое, каб кіраваць буйнейшым энэргетычным прадпрыемствам у Вілейцы, каб гуляць у шашкі -- ён майстар спорту, займацца з унукамі.
-- Ты ведаеш, -- расказваў ён мне пасля чарговай паездкі на радзіму жонкі Веры Фёдараўны на Лоеўшчыну, -- там усяго праз раку -- Украіна. Я кожны дзень яе бачыў!
І радаваўся гэтаму проста як дзіця. Ці кожны з нас умее радавацца жыццю?
Пахаваюць Анатоля Валянцінавіча заўтра ў Вілейцы на Лясных могілках.
Пра Анатоля Рогача больш ТУТ і ТУТ.

Latest Month

Кст 2011
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner